У Мінску паказалі аўтобусы з інавацыйным рухавіком (відэа)
Новыя мадэлі пасажырскіх і грузавых аўтобусаў пятага пакалення выпусціў сталічны аўтазавод.
Яны адрозніваюцца ад папярэднікаў рухавікамі, якія на 30% менш выкідаюць шкодных рэчываў у атмасферу. Фішкай новага аўтобуса стаў яго інавацыйны рухавік, а менавіта матор класа Еўра 5. Зараз ён працуе не на бензіне і не на дызелі, а на газу.
У экабусе з'явіўся магутны кандыцыянер, здольны астуджаць паветра ў салоне пры тэмпературы за акном 50 градусаў цяпла, індывідуальныя рамяні бяспекі і больш змяшчальны багажнік. Праўда, перш, чым усе перавагі новай мадэлі ацэняць кіроўца і пасажыры, аўтобусы пратэстуюць на асаблівых выпрабавальных палігонах, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Фота, відэа — АНТ