У Мінску падлетак зваліўся ў падвал закінутага будынка з 5-метровай вышыні
Хлопчык зваліўся ў падвал з пяціметровай вышыні / pexels.com, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
12-гадовы падлетак ўвечары 3 верасня зваліўся з вышыні пяці метраў у падвал закінутага будынка, паведамляе МНС. Здарэнне адбылося на вуліцы Карла Лібкнехта, недалёка ад плошчы Францішка Багушэвіча.
Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра інцыдэнт у 20:48.
Яны дасталі дзіця. Хлопчыка шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Закінуты будынак належыць унітарнаму прадпрыемству "Партызанскае".