У Мінску пацвердзілі першы выпадак штама “омікрон-ніндзя” каранавіруса
У Мінску ўпершыню лабараторна пацвердзілі першы выпадак штама “омікрон-ніндзя” каранавіруса, паведамляе minsknews.by. Ён імкліва распаўсюджваецца і менш прыкметны для імуннай сістэмы чалавека (таму такая назва) — яна зрэагуе толькі тады, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат.
Медыкі рэкамендуюць прайсці вакцынацыю і рэвакцынацыю. Асабліва гэта актуальна для груп рызыкі.
Згаданы штам каранавіруса найбольш распаўсюджаны ў ЗША і Заходняй Еўропе.
У Беларусі афіцыйна прагназуецца, што новая хваля каранавіруса магчымая ў верасні.