Стала вядома, калі ў Беларусі чакаюць чарговы рост захворвання на каранавірус
Стала вядома, калі ў Беларусі чакаюць чарговы рост захворвання на каранавірус. Гэта будзе пачатак верасня 2022-га, заявіў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны, намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка. А пакуль "краіна знаходзіцца ў міжэпідэмічным перыядзе".
Тарасенка адзначыў, што ў Беларусі вакцынаваныя амаль 70% насельніцтва "ад 12 гадоў і старэйшых". Лічбаў па бустэрных прышчэпках чыноўнік не назваў, але цяпер гэта галоўны паказнік калектыўнага імунітэту. Ужо праз паўгода пасля прышчэпкі яе эфектыўнасць значна падае — і трэба рабіць дадатковую.