У Мінску неабыякавыя грамадзяне дапамаглі злавіць гвалтаўніка

Мінская міліцыя затрымала мужчыну, які падазраецца ў згвалтаванні жанчыны. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 10 чэрвеня на вуліцы Жукоўскага. Зламыснік трапіў у аб’ектыў камеры назірання ў падземным пераходзе і сталічныя праваахоўнікі ў панядзелак распаўсюдзілі выяву падазраванага ў СМІ з апісаннем яго прыкметаў.

Учора ўвечары ў дзяжурную частку патэлефанаваў мужчына, які заявіў, што ведае меркаванага гвалтаўніка. Міліцыянты праверылі яго інфармацыю і неўзабаве затрымалі падазраванага, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.