У Мінску на лета адменяць некаторыя тралейбусныя і аўтобусныя маршруты
Транспартнікі кажуць, што ў гэты час зніжаюцца пасажырскія плыні.
На лета ў Мінску адменяць шэраг тралейбусных і аўтобусных маршрутаў. Гэта звязана з сезонным зніжэннем пасажырскіх плыняў, перадае БЕЛТА са спасылкай на дзяржаўную ўстанову "Сталічны транспарт і сувязь".
Так, з 1 чэрвеня адмяняецца праца аўтобусных маршрутаў №№ 187, 188С, 196, 196Д. З 8 чэрвеня будзе адменены тралейбусны маршрут №41Д, а з 1 ліпеня — аўтобусныя маршруты №№ 47С, 185С.
Фота — beltransport.by