У Мінску мужчына малатком збіў патэнцыйнага кватаранта (фота)

Крымінальная гісторыя адбылася ў беларускай сталіцы. Як паведамляе БЕЛТА, маладая пара спыніла спадарожную машыну. Па дарозе высветлілася, што кіроўца аўтамабіля шукае кватарантаў у сваю двухпакаёвую кватэру. Пасажыры захацелі паглядзець жыллё, а гаспадар папрасіў іх прынесці пакет з прадуктамі, каб адзначыць знаёмства.

Маладая пара прынесла ў госці пакет з прадуктамі. Аднак прапанаваная імі сума аплаты не задаволіла гаспадара. На саступкі ніводзін з бакоў ісці не пагадзіўся. У адказ госці запатрабавалі ў гаспадара вярнуць грошы, выдаткаваныя на прадукты.

Гаспадар прапанаваў аддаць грошы на наступнай сустрэчы. А падчас яе гаспадар і яго знаёмая на ўваходзе ў кватэру аблілі госця спіртавой вадкасцю. У маладога чалавека патрабавалі распіску. Каб пераканаць госця, яго білі малатком па пальцах рук, адзначаюць "Мінск-навіны".

Сябры хлопца чакалі яго ў пад'ездзе, але не маглі трапіць у кватэру. Тады яны выклікалі міліцыю, якая ўмяшалася ў сітуацыю. На затрыманых пачалі крымінальную справу.

Прыяцель забіў мінчука сякерай падчас выпіўкі

Фота: guvd.gov.by