У Мінску міліцыянты канфіскавалі 7000 бутэлек каньяку

У адным са складоў яны выявілі замежную алкагольную прадукцыю, якая захоўвалася з парушэннем вызначаных санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Як інфармуе сайт ГУУС, міліцыянты канфіскавалі больш за 7 тысяч бутэлек каньяку агульным аб'ёмам 3541,5 літра. Кошт канфіскаванай прадукцыі склаў звыш 465 мільёнаў рублёў.

Фота — tatar-inform.ru