У Мінску грузавік сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У Мінску грузавік сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам МАЗ. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на праспекце Незалежнасці каля з'езда на МКАД. "Газель" раптоўна выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне.
Як піша ДАІ, 36-гадовы вадзіцель грузавіка не справіўся з кіраваннем. Яго завезлі ў бальніцу для медагляду. Пра пацярпелых у аўтобусе не паведамляецца.