У Мінску гарэў будаўнічы гіпермаркет "Мацярык"
Будаўнічы гіпермаркет "Мацярык" (ілюстрацыйнае фота) / dely.by
У Мінску па вуліцы Прытыцкага каля станцыі метро "Каменная горка" гарэў будаўнічы гіпермаркет "Мацярык". Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ў панядзелак пасля 21-й гадзіны. На фасадзе гіпермаркета загарэлася навагодняя ілюмінацыя. Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў ілюмінацыю і фасад будынка.
Прычына ўзгарання высвятляецца.