У Мінску эвакуявалі школу
З будынка вывелі каля 630 чалавек / @mchs112by
У панядзелак раніцай ратавальнікі эвакуявалі навучэнцаў і работнікаў адной са школ Першамайскага раёна Мінска. З будынка вывелі 632 чалавекі, у тым ліку 600 вучняў. У школе спрацавала пажарная сігналізацыя.
Высветлілася, што загарэлася сушылка для рук. "Загаранне ліквідаванае", — паведамілі ў МНС. Ніхто не пацярпеў, дзеці ўжо вярнуліся да заняткаў.