У Мінску экскаватар зачапіў каўшом электробус (фота)

У Мінску экскаватар зачапіў каўшом электробус (фота)

У Мінску экскаватар зачапіў каўшом электробус. Здарэнне адбылося раніцай 14 чэрвеня на Партызанскім праспекце. Электробус пад’ехаў да прыпынку, калі па другой паласе праязджаў МАЗ, які буксіраваў на жорсткай счэпцы экскаватар. Якраз у гэты момант счэпка разарвалася, з-за чаго і адбылося сутыкненне. У ДТЗ пацярпелых няма, інфармуе сайт abw.by.