У Мінску цяпер прадаюць праязныя квіткі з адкрытай датай

У Мінску цяпер прадаюць праязныя квіткі з адкрытай датай

У Мінску ад сёння ўводзяць праязныя квіткі з адкрытай датай. Дагэтуль продаж быў абмежаваны каляндарным перыядам часу: напрыклад, праязны на месяц быў сапраўдны з 1-га чысла, на паўмесяца — з 1-га і з 15-га чысла. З 5 лютага электронны праязны на 10, 15 і 30 дзён можна набываць з любой даты  на адзін, два, тры і чатыры віды транспарту з рознымі камбінацыямі.

Карыстацца ўдасканаленымі праязнымі можна цягам аплачанага перыяду часу з моманту актывацыі бескантактавай смарт-карты. Адсутнасць жорсткай прывязкі да тэрмінаў рэалізацыі дазволіць пасажырам набываць праязныя квіткі ў любы дзень.

Пры гэтым падыход да вызначэння кошту квіткоў застанецца ранейшым. У другім квартале гэтага года ў сталіцы плануецца ўкараніць праязныя на дзень, да канца года — пагадзінныя. Таксама разглядаецца пытанне аб стварэнні праязных на грамадскі транспарт на квартал і паўгода.