У Мінску частка канструкцыі атракцыёну ўпала на галаву дзіцяці
Выявілі парушэнні "ў галіне эксплуатацыі дзіцячага гульнявога абсталявання" / prokuratura.gov.by
У Мінску частка канструкцыі атракцыёну ўпала на галаву дзіцяці. Яно атрымала ўдар. Здарэнне адбылося ў забаўляльным цэнтры Banana City. Пасля гэтага пракуратура правяла ў ім праверку. Высветлілася, што "асобнае гульнявое абсталяванне не адпавядала дзяржстандартам", мацаванне некаторых канструкцый аказалася неналежным, а сетка, якая іх агароджвае, — з дзіркамі. Цэнтр аднавіў працу толькі пасля ліквідацыі парушэнняў.
А ў памяшканні скаладрома "Плато" дэмантавалі "траўманебяспечнае абсталяванне" — старыя канструкцыі, якія маглі цалкам альбо часткова абрынуцца.
Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска выявіла згаданыя парушэнні "ў галіне эксплуатацыі дзіцячага гульнявога абсталявання" ў забаўляльных цэнтрах толькі пасля таго, як атрымала скаргі грамадзян.