У Мінску бацькі падлеткаў заплацяць 4600 рублёў за размаляваны пад'езд дома
"Цынічныя малюнкі і надпісы" / t.me/police_minsk/
У Мінску бацькі падлеткаў заплацяць 4600 рублёў за размаляваны пад'езд жылога дома. Здарэнне адбылося ў шматпавярховіку па вуліцы Няміга. Яго жыхары паскардзіліся ў міліцыю, якая называе малюнкі і надпісы цынічнымі.
Міліцыянты высветлілі, што пад'езд з дапамогай балончыкаў размалёўвалі два падлеткі ва ўзросце 14 і 16 гадоў. Сваю віну яны прызналі. Хлопцы сцвярджаюць, што хацелі замаляваць надпісы, зробленыя да іх.
Была распачатая крымінальная справа за хуліганства. Бацькі падлеткаў павінны кампенсаваць нанесеную іх дзецьмі шкоду (камунальнікі падкрэсліваюць, што "ў сторазовым памеры").