У Мінску аўтаэвакуатары будуць працаваць і па начах

У Цэнтральным раёне Мінска эвакуатары аўтамабіляў пачнуць працаваць у начны час. Па словах інспектараў ДАІ, якія прыводзіць interfax.by, са шматлікімі зваротамі навесці парадк на дваровай тэрыторыі ў аўтаінспекцыю звяртаюцца жыхары раёна. У ДАІ палічылі мэтазгодным выкарыстоўваць эвакуатары ўначы.

Інспектары кажуць, што такія рэйды будуць ладзіцца не кожны дзень і не па ўсім раёне. Даішнікі спадзяюцца вызначаць праблемныя месцы з дапамогай неабыякавых жыхароў раёна.

Дарэчы, штраф за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі складае 180 тысяч рублёў пры першым правапарушэнні і вырастае ўдвая пры паўторным парушэнні. Прымусовае эвакуацыя аўтамабіля на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар будзе каштаваць 430 тысяч рублёў. Пры частковай пагрузцы аўтаўладальніку давядзецца заплаціць 380 тысяч рублёў.

Фота — olx.by