Хелен Міррэн: "Я феміністка, але Бонда павінен граць мужчына"

Любы аўтамабіль Джэймса Бонда / unsplash
Аскараносная актрыса Хелен Мірэн заявіла, што Джэймса Бонда павінен граць мужчына. І падкрэсліла: так, яна феміністка, і гэта ніяк не ўплывае на яе меркаванне пра тое, хто павінен сыграць ролю суперагента.
"Нельга ўзяць на гэтую ролю жанчыну. Гэта проста не спрацуе. Джэймс Бонд павінен быць Джэймсам Бондам, інакш ён становіцца чымсьці іншым", — прыводзіць BBC яе словы з інтэрв’ю часопісу Saga Magazine.
Вядома ўжо, што вытворчасцю наступнай часткі шпіёнскай франшызы займецца студыя Amazon MGM. Кампанія раней заявіла, што плануе паказаць "свежы" погляд на гісторыю. Але пры гэтым аддасць даніну павагі "спадчыне культовага персанажа". Сцэнарый да наступнага фільму напіша стваральнік "Вострых козыркоў" Стывен Найт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.