У Мінску асудзілі пяцярых футбольных фанатаў-неанацыстаў
Ім далі значныя тэрміны пазбаўлення волі за хуліганства і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
У Мінску асудзілі на значныя тэрміны трох удзельнікаў каляфутбольнай групоўкі. Маскоўскі суд сталіцы прызнаў іх вінаватымі ў хуліганстве і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Як паведамляе прэс-служба МУС, лідара групоўкі асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, трох актыўных удзельнікаў — па 9 гадоў і аднаго — на 3 гады.
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 22 жніўня 2014 года каля станцыі метро "Грушаўка". Пяцёра маладых людзей ва ўзросце 24-26 гадоў збілі двух мінчукоў. Ім нанеслі цяжкі пашкоджанні тэлескапічнымі дубінкамі.
Праваахоўнікі высветлілі, што напад учынілі чальцы нефармальнага моладзевага каляфутбольнага руху "Нававілка". Гэтае аб'яднанне з'яўляецца фанацкай плынню футбольнага клуба "Дынама-Мінск" і прытрымліваецца прынцыпаў неанацызму.
Падазраваных затрымалі і да суда ўзялі пад варту.
Прысуд, вынесены 21 ліпеня, набудзе законную моц праз дзесяць дзён.
Фота: ratingbet.com