У Мінску абмяжуюць рух транспарту для трэніроўкі параду
Рух будзе абмежаваны на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.
На ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў у Мінску 13 красавіка будзе абмежаваны рух транспарту. Як паведамляе БЕЛТА, там пройдуць трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты. Вайскоўцы рыхтуюцца да правядзення парада, прысвечанага 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Як адзначаюць у ДАІ, сённяшняй трэніроўкай усё не скончыцца. Рух усіх відаў транспарту на гэтым участку будзе абмяжоўвацца 15, 17, 20, 22, 24, 26, 28, 30 красавіка і 1 траўня. Пад абмежаванне трапіць у тым ліку і наземны грамадскі транспарт.
ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам загадзя планаваць маршрут аб'езду.
Фота — ria.ru