У Мінску 2-гадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха
Акно было абсталяванае дадатковай блакавальнай прыладай / t.me/skgovby/
У Мінску 2-гадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха. Дзіця шпіталізаванае. Пра яго стан не паведамляецца.
Следчы камітэт піша, што здарэнне адбылося увечары 18 чэрвеня. Хлопчык знаходзіўся ў пакоі з адкрытым акном. Спачатку ён залез на крэсла, а пасля — на пісьмовы стол, прыбудаваны да падваконніка. Пасля гэтага дзіця абапёрлася на маскітную сетку, і выпала разам з ёй з акна.
На месцы працуюць следчыя. Яны высветлілі, што хлопчык знаходзіўся ў пакоі з членамі сям'і. Яго пакінулі па-за ўвагай літаральна на хвіліну. Акно было абсталяванае дадатковай блакавальнай прыладай, але яна не выкарыстоўвалася па прызначэнні.