У мінскім тралейбусе футбольныя фанаты распылілі пярцовы газ

У мінскім тралейбусе футбольныя фанаты распылілі пярцовы газ

Пасля футбольнага матча "Гарадзея" — "Слуцк" (2:0) у Мінску адбыўся канфлікт фанатаў абодвух клубаў. Месцам разборак стаў тралейбус №6, які рухаўся ў бок чыгуначнага вакзала.

Як піша kurjer.info, у тралейбусе ехала каля 10 фанатаў "Гарадзеі", калі туды зайшлі заўзятары "Слуцка". Паміж маладымі людзьмі пачалася сварка. Случакі прапанавалі гарадзейцам выйсці з транспарту для высвятлення адносінаў. У адказ, як паведамляюць відавочцы, гарадзейцы пачалі адштурхоўваць апанентаў нагамі. Канфлікт напалохаў іншых пасажыраў.

Падчас сваркі нехта распыліў газ з пярцовага балончыка. Пасля гэтага частка пасажыраў, кашляючы, пакінула салон, а тралейбус паехаў далей па маршруце разам з фанатамі з Гарадзеі.

Ці падаваў нехта заявы ў міліцыю з нагоды здарэння, пакуль невядома.