У Мінскім раёне затрымалі падазраванага ў жорсткім двайным забойстве

30-гадовага мужчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Мінскім раёне. Яго падазраюць у забойстве мужчыны і жанчыны, якое было здзейснена 1 лістапада ў Мачулішчах. Тады 49-гадовы гаспадар дома і яго аднагодка-сужацелька загінулі ад нажавых раненняў твару і шыі. Зламыснік спрабаваў схаваць сляды злачынства і падпаліў будынак.

Мужчыну затрымалі па арыенціроўцы. Яму 30 гадоў, ён нідзе не працуе, раней неаднаразова трапляў за краты. Следчыя высвятляюць матывы здзяйснення злачынства і яго абставіны. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "забойства пры абцяжваючых абставінах", інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — Fotolia