У мінскім метро прайшлі начныя вучэнні
Падчас вучэнняў / t.me/minskoemetro/
У мінскім метро прайшлі начныя вучэнні. Паводле іх легенды адбылося задымленне трэцяга вагона цягніка, які прыбываў на станцыю "Пушкінская" з боку "Спартыўнай". Ратавальнікі пры падтрымцы супрацоўнікаў метрапалітэна мусілі аператыўна лакалізаваць "узгаранне", эвакуяваць пасажыраў, у тым ліку і "пацярпелых".
У вучэннях паўдзельнічалі 26 адзінак рознай спецтэхнікі і больш за 100 супрацоўнікаў МНС.
t.me/minskoemetro/