У мінскай пракуратуры ўзніклі пытанні да гарадскіх пляжаў

Пляж, ілюстрацыйнае фота

Пляж, ілюстрацыйнае фота / Генпракуратура

Работнікі мінскай пракуратуры прайшліся па сталічных месцах адпачынку і праверылі, як выконваюцца патрабаванні правілаў аховы жыцця людзей на водах. Нагодай стала тое, што ад пачатку года ў мінскіх вадаёмах патанулі шэсць чалавек.

На пляжы вадасховішча "Крыніца" правяральшчыкі не знайлі месцаў, прызначаных для купання непаўналетніх. Таксама проверка паказала, што з прыбярэжнай воднай зоны неабходна выдаліць ціну, водныя расліны, карчы, камяні.

У Маскоўскім раёне пракурорскія работнікі знайшлі на беразе месцы са смеццем і пашкоджанымі дрэвамі, якія могуць упасці. У Фрунзенскім раёне не ва ўсіх належных месцах былі ўсталяваныя знакі "Купацца забаронена".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.