Каб забава не ператварылася ў трагедыю: правілы бяспекі пры купанні летам

Браславские озёра

Простыя правілы, што могуць выратаваць жыццё / Euroradio

З надыходам лета і спёкі беларусы масава цягнуцца да вадаёмаў. Але варта памятаць, што адпачынак можа ператварыцца ў трагедыю.

Каб адпачынак не быў сапсаваны, памятайце пра наступныя простыя правілы і раскажыце пра іх дзецям:

  • Нельга заплываць за буйкі і падплываць да лодак і катэраў;
  • Катэгарычна забараняецца скакаць у ваду з плаўсродкаў, купацца ў неадведзеных месцах і ў стане алкагольнага ап’янення;
  • Водныя жарты таксама небяспечныя — ныркі з захопам іншых, ілжывыя крыкі пра дапамогу, плаванне на нестабільных прадметах (бервенях, дошках, надзьмутых матрацах і інш.);
  • Забараняецца таксама распальваць вогнішчы ў забароненых месцах.

Парушэнне гэтых правілаў цягне адміністрацыйную адказнасць згодна з артыкуламі 19.3, 24.42 і 16.41 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.