У беларускую сталіцу прывезлі "Дары вешчуноў" (фота, відэа)

У пятніцу ўдзень у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт з Пецярбурга, на борце якога знаходзяцца "Дары вешчуноў". Іх суправаджае дэлегацыя манахаў на чале з архімандрытам Парфеніем з Афона. У аэрапорце прайшло ўрачыстае набажэнства.



Рэліквія будзе знаходзіцца ў храме на тэрыторыі мінскага Дома міласэрнасці (раён станцыі метро "Усход"). Доступ да яе будзе адкрыты з 8.00 да 22.00 з 18-га да 23 студзеня. Як чакаецца, 24 студзеня "Дары вешчуноў" павязуць у Кіеў.



Афіцыйную версію паходжання хрысціянскай рэліквіі можна прачытаць тут, альтэрнатыўную — тут.
 

Фота — ria.ru, БЕЛТА