Унікальныя мазаікі ў Светлагорску знаходзяцца пад пагрозай знішчэння

На рэстаўрацыю няма грошай / homeldays.org
У Светлагорску разбураюцца ўнікальныя савецкія мазаікі, якія ўпрыгожваюць прыбудовы да жылых дамоў на вуліцы Луначарскага. Рэстаўрацыя або ахова гэтых твораў манументальнага мастацтва дагэтуль не праводзіцца, піша HomelDays.
Жыхары горада ўздымалі гэтую праблему перад уладамі яшчэ год таму, але іх звароты засталіся без адказу.
Дамы на вуліцы Луначарскага пабудаваныя ў пачатку 1970-х гадоў. Творы манументальнага мастацтва таго перыяду маюць мастацкую каштоўнасць, аднак не маюць афіцыйнага ахоўнага статусу і таму не абаронены законам.
Сёння мазаіка паступова разбураецца — фрагменты адпадаюць, колеры цьмянеюць, а сюжэты абсыпаюцца.
Нагадаем, раней Еўрарадыё пісала пра мазаікі Кішчанкі, якія таксама разбураюцца ў Пінску. Мясцовыя ўлады нічога не могуць з гэтым зрабіць, бо на гэта няма грошай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.