Правы ўхіл Еўропы: якія пагрозы ён нясе беларусам і самому ЕС — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў / Еўрарадыё

Чарговы еўрапейскі прыхільнік Трампа выйграў выбары — перамогу на выбарах у Чэхіі атрымаў правы папуліст Бабіш. Для тых, хто крытычна ставіцца да так званых “левых” палітыкаў, гэтая перамога павінна была б выглядаць пазітыўнай з’явай. Але вялікай радасці нешта не відаць, бо Бабіш вядомы не толькі сваім еўраскепсісам, але і антыўкраінскімі заявамі. Дарэчы, левыя сілы набіраюць моц і ў Літве. Што выявілася, у тым ліку, і скарачэннем узроўню бяспекі, які Літва надавала Святлане Ціханоўскай

Ці стане Чэхія побач з Венгрыяй і Славакіяй у іх змаганні з Брусэлем і што Бабіш мае супраць Украіны? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і ці магчыма было пазбегнуць вайны Расіі супраць Украіны? Што можа стаяць за рашэннем Літвы аб скарачэнні узроўню бяспекі Святланы Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.