Дзяржкантроль закрыў прыватны мясакамбінат у Навагрудку
Мясакамбінат у Навагрудку / Камітэт дзяржкантролю
У Навагрудку па прапанове Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю зачынілі прыватны мясакамбінат і выключылі з рэестра перапрацоўшчыкаў мясной прадукцыі.
Паведамляецца, што праверкай прадпрыемства займаліся супрацоўнікі Слонімскага міжрайаддзела фінансавых расследаванняў. Яны выявілі шматлікія парушэнні:
— улік гатовай прадукцыі не супадаў з фактычным часам і датай выпрацоўкі;
— адходы вытворчасці захоўваліся ў аўтамабілі-фургоне простма на вуліцы;
— тэмпература пры захоўванні прадукцыі была вышэй за належную амаль у два разы;
— да вытворчасці прадукцыі быў дапушчаны работнік, які не меў санітарную кніжку ды інш.
Адзначаецца, што парушэнні ў дзейнасці прадпрыемства былі выяўленыя і раней, але мер па выпраўленні сітуацыі прынята не было.
Вытворчасць мясакамбіната спынена. Прадпрыемства і яго кіраўнік аштрафаваныя.