Цэнтр гігіены праверыў крамы, на якія скардзіліся ў TikTok

TikTok

TikTok

Супрацоўнікі Цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі правялі рэйд па крамах, на якія скардзіліся карыстальнікі TikTok, піша "Мінск Навіны".

Вірусным стала відэа, на якім беларус паказвае каўбасу з цвіллю з крамы "Светафор". Калі ў краму прыйшлі з праверкай, праблем з каўбасой там не выявілі, але знайшлі іншыя парушэнні.

Другі беларус скардзіўся на краму "Суседзі". Ён набыў там курыную грудку, але, калі разразаў, выявілася, што мяса ўнутры згніла. Супрацоўнікі Цэнтра гігіены адабралі ўзоры прадуктаў для правядзення лабараторных даследаванняў. Вынікі абяцаюць паведаміць пазней.

Потым спецыялісты Цэнтра гігіены наведалі краму "Маяк". На яе скардзіліся праз скумбрыю з цвіллю, але парушэнняў не выявілі і там.

А напрыканцы зазірнулі ў адзін з вулічных шапікаў, дзе мінчанін набыў персікі з чарвякамі. І вось там ужо нават у дзень рэйду знайшлася прадукцыя "негарантаванага якасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.