Ціктокер паказаў тры рэцэпты на 1 рубель

Дранікі
Беларускі блогер паставіў эксперымент і даказаў, што за 1 BYN можна нядрэнна павячэраць. Ён сабраў тры варыянты страў, кошт якіх не выходзіць за межы рубля.
@zatestil Можно ли приготовить ужин за 1 рубль в Минске! У меня получилось собрать целых три варианта ужина! Пюре с лучком и жареной ножкой—0.99 BYN Куриная голень—0.72 BYN Картофель—0.22 BYN Лук—0.05 BYN Студенческий ужин—0.93 BYN Лапша быстрого приготовления—0.59 BYN Сосиска—0.34 И самый лучший вариант—драники за 1.00 BYN Картофель—0.86 BYN Лук—0.14 BYN Надеюсь вам это никогда не пригодится, но на всякий случай сохраняйте!
♬ оригинальный звук - ZATESTIL
Першы варыянт — пюрэ з лукам і смажанай курынай ножкай. Па падліках блогера, курыная галёнка абыйдзецца ў 0,72 BYN, на бульбу пойдзе 0,22 BYN, і яшчэ 5 капеек трэба будзе выдаткаваць на цыбуліну.
Другі варыянт вячэры за рубель — лапша хуткага прыгатавання за 0,59 BYN з сасіскай за 0,34 BYN.
І беларускія дранікі таксама можна прыгатаваць усяго за рубель — на бульбу пойдзе 0,86 BYN, а астатнія 14 капеек можна спусціць на цыбулю. Калі ў вас ёсць запасы расліннага алею, на якім вы будзеце смажыць дранікі.
Гэты эксперымент выклікаў супярэчлівую рэакцыю карыстальнікаў TikTok. Хтосьці нагадаў, што ў дранікі можна дадаць яшчэ і муку, яйка і трошкі спецый, а ў пюрэ — малако. А хтосьці нагадаў пра важнасць збалансаванага харчавання і агародніны з садавінай у рацыёне і параіў не эканоміць на здароўе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.