Ордэн кармелітаў пацвердзіў затрыманне свайго манаха ў Беларусі

Гжэгаш Гавел / kr24.pl
Ордэн кармелітаў пацвердзіў затрыманне ў Беларусі свайго манаха Гжэгаша Гавела, грамадзяніна Польшчы, паведамляе польскі партал Onet.
У чацвер аб затрыманні грамадзяніна Польшчы паведамілі беларускія дзяржаўныя медыя. Вядома, што затрыманаму 27 гадоў, ён нарадзіўся ў Кракаве. Манаха абвінавачваюць у шпіянажы — ён нібыта збіраў інфармацыю аб вучэннях "Захад-2025".
У ведамстве, якое каардынуе працу польскіх спецслужбаў, назвалі затрыманне паляка чарговай правакацыяй рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
"Польскія спецслужбы не выкарыстоўваюць манахаў для збору інфармацыі аб ваенных манёўрах", — гаворыцца ў заяве.
Польшча спрабуе аказаць затрыманаму дыпламатычную і юрыдычную дапамогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.