Гульні Трампа: да чаго прывялі насмешкі Меркель над словамі Трампа — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Такое адчуванне, што апошнімі днямі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп страціў цікавасць да вайны Расіі з Украінай і адкінуў на пэўны тэрмін намер дасягнуць міра паміж імі. Прынамсі, такое ўражанне, калі глядзець, што ўсё яго ўвага апошнім часам скіраваная на Ізраіль і ХАМАС. А Еўропа… Яна ж яго не паслухала колькі гадоў таму, калі падчас сваёй першай прэзідэнцкай кадэнцыі Трамп заклікаў канцлерку Германіі Меркель падвысіць ваенныя выдаткі з 1% да 2% ВУП. На што, кажуць, Меркель толькі рассмяялася. Зараз усёй Еўропе не да смеху.

Ці канчаткова Трамп пераключыў сваю ўвагу на іншыя канфлікты і рэгіёны і вайна ва Украіне яго больш не цікавіць? Пра што сведчаць прызнанні экс-канцлеркі Германіі Меркель і чаму тая даўняя размова з Трампам прыгадваецца акурат цяпер? Чаго чакаць ад Трампа ў выпадку, калі ён не атрымае Нобелеўскую прэмію міра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.