Беларускія футбалісткі не атрымалі візы на матч у Нідэрланды

Футбалісткі клуба "Мінск" / фота з Інстаграм-акаўнту каманды
Нідэрланды не выдалі візы беларускім футбалісткам з клуба "Мінск". Нашыя спартоўкі меліся згуляць матч з клубам PSV з Эйндховена ў рамках кваліфікацыі Кубка Еўропы. Пра гэта паведамілі ў нідэрландскім клубе.
У выніку UEFA вырашыла перанесці сустрэчу ў Албанію. Таксама UEFA пастанавіла правесці адзін паядынак паміж клубамі замест двух. Гэта значыць, сустрэча паміж PSV і "Мінскам", запланаваная на 8 кастрычніка, не адбудзецца.
Пераможца пары будзе вызначаны адразу на матчы 16 кастрычніка ў Албаніі. Фармальна PSV будзе мець статус гаспадара сустрэчы. Час пачатку гульні абвесцяць пазней.
Раней меркавалася, што абодва матчы паміж "Мінскам" і PSV адбудуцца ў Эйндховэне 8 і 15 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.