Лукашэнка саджае і праваслаўных святароў, БПЦ супраць лабубу — стрым з Васілевіч

Наталля Васілевіч
За пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі 91 святар зазнаў палітычна матываваны пераслед. Гэтыя выпадкі падлічыла "Хрысціянская візія". Улады не шкадуюць ні пратэстантаў, ні каталікоў, ні праваслаўных — але ці ўсе роўныя перад рэпрэсіўным апаратам?
Пра гэта распытваем тэалагіню, экспертку ў галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталлю Васілевіч. Таксама пагаворым пра тое, ці вычарпала часовае закрыццё мяжы рэакцыю Польшчы на затрыманне манаха-кармеліта, і пра тое, чаму Савет па маральнасці напружваецца праз модную цацку лабубу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.