Будні БПЦ: узнагароды ад Пуціна і канспіралогія ад архіепіскапа — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Медалі ад Пуціна атрымалі днямі двое прадстаўнікоў беларускай праваслаўнай царквы — ігумене Гаўрыіле і протаіерэю Андрею Лемяшонку іх уручылі “за ўнёсак у захаванне рускай мовы і культуры”. Дзякуючы Пуціну за ўзнагароду, Лемяшонак сярод іншага сказаў: “дзякуй, пайшлі на Галгофу, за Хрыстом”… А вось намеснік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра архіепіскап Гурий, які пакуль ніякага медаля не атрымаў, выкрыў у сваім інтэрв’ю каварныя планы ЗША і нейкіх не названых глабалістаў: захапіць увесь свет і знішчыць Праваслаўную царкву. 

Чаму ўзнагароджанне дзвюх прадстаўнікоў БПЦ — добрая навіна для беларускага праваслаўя? Як на гэта ўзнагароджанне рэагуюць іншыя святары і як супрацьстаяць рускаму свету ў галовах царкоўнікаў? Ці сапраўды святары вераць у канспіралагічныя версіі пра знішчэнне праваслаўя і чаму так важна даносіць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі да святароў ўсяго свету? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.