"Мы цяпер спрабуем зразумець, што адбываецца" — Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё
І Святлана Ціханоўская, і яе офіс працягваюць сваю працу. Пра гэта ў каментары DW паведаміў старшы дарадца лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Франак Вячорка.
"Мы цяпер спрабуем зразумець, што адбываецца, што Літва прапануе для бяспекі офіса. Мы адправілі фізічны офіс на хатнюю працу. У фізічным офісе засталіся толькі самыя неабходныя работнікі. Але як арганізацыя мы працягваем функцыянаваць", — сказаў Вячорка.
Напярэдадні стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай: замест Службы аховы кіраўніцтва беларускую лідарку будзе ахоўваць крымінальная паліцыя. Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай назвалі рашэнне нечаканым. Пасля гэтага частку супрацоўнікаў Офіса перавялі на працу ў дыстанцыйным рэжыме.
Дзеянні літоўскіх уладаў раскрытыкаваў былы міністр замежных спраў краіны Габрыэлюс Ландсбергіс.
"Пакуль мы ў поўным няведанні, сітуацыя была для нас нечаканай, мы пакуль не зусім разумеем прычыны, але знойдзем нейкае рашэнне", — пракаментаваў Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.