Кіраўніца літоўскага ўрада патлумачыла перамены ў ахове Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Фізічная ахова Святланы Ціханоўскай не знятая, а змененая з улікам узроўню пагроз. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене.  

"Ахова не знятая. Меры бяспекі падабраныя зыходзячы з узроўню пагроз. Службы выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія меры бяспекі варта ўжываць на аснове гэтага. У Святланы Ціханоўскай ёсць ахова, але яна скарэктаваная з улікам бягучых рэалій",цытуе партал DELFI словы Ругінене журналістам.

Пра зніжэнне ўзроўню фізічнай аховы лідаркі беларускіх дэмсілаў стала вядома напярэдадні. Замест Службы аховы кіраўніцтва цяпер аховай Ціханоўскай будзе займацца Бюро крымінальнай паліцыі.

Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай заявілі, што рашэнне застала іх знянацку і офіс быў вымушаны часова прыпыняць працу.

Былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс рэзка раскрытыкаваў гэты крок уладаў краіны і заявіў, што афіцыйная Вільня губляе саюзнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.