У журы прэміі "Залаты глобус" сёлета працуе адзін беларус
Кіназал / pixabay.com
У журы прэміі "Залаты глобус" сёлета працуе адзін беларус. Гэта рэдактар часопіса Cineticle Максім Карпіцкі.
Ён нарадзіўся ў 1989 годзе, у кінаіндустрыі з 2007-га. Займаўся складаннем праграмы для кінафестывалю Cinema Perpetuum Mobile, у свой час быў у журы мінскага кінафэста "Лістапад".
Максім Карпіцкі
Беларуская кінаіндустрыя "была дэмантаваная ўладамі пасля пратэстаў 2020 года і з таго часу стала дзяржаўнай, з невялікім месцам для незалежных галасоў", — расказвае Карпіцкі ў сваім профілі на сайце Golden Globes.
Наступная, ужо 83-ця цырымонія "Залаты глобус" адбудзецца 11 студзеня 2026 года.