Касцёл, палітыка і вязні сумлення — ці магчымы новыя цуды ў Беларусі? Эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч / fecebook.com

Беларусь зноў можа апынуцца ў цэнтры ўвагі Ватыкана: у кастрычніку 2025-га ў Пінску чакаюць кардынала Клаўдыё Гуджэроці, які ўжо прымаў непасрэдны ўдзел у вызваленні палітвязняў у мінулым. На гэтым фоне гучыць заклік Дональда Трампа да Лукашэнкі выпусціць больш за 1300 палітзняволенных. Ці можа гісторыя паўтарыцца, і ці здольны Касцёл сёння ўплываць на лёс тых, хто за кратамі?

Адначасова мы бачым іншыя трывожныя знакі: беларускі епіскапат маўчыць пра вайну ва Украіне, у Бабруйску ладзяць моладзевы фэст з удзелам Z-артыстаў, а “папскі рыцар” запускае разам з сынам Лукашэнкі сетку алкакрам. Паралельна гэтаму гісторыі пра парушэнне рэлігійных правоў у турмах, якія распавядае Сяргей Ціханоўскі, гучаць асабліва балюча.

Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.

Эфір пачнецца 26 жніўня а 13-й па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.