Па поўдні Беларусі ў чацвер пройдуць невялікія дажджы

Восень, ілюстрацыйнае фота

Восень, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У чацвер, 9 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 градусаў цяпла, па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі чакаецца да +10, а па паўночным захадзе краіны месцамі чакаюцца замаразкі 0...-2 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў са знакам "плюс".

У пятніцу, 10 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, раніцай і ўдзень — парывісты, у заходніх і цэнтральных раёнах — моцны парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуюць +8..+15 градусаў.

Па поўдні Беларусі ў чацвер пройдуць невялікія дажджы
Прагноз надвор'я на 9 кастрычніка / Белгідрамет
Па поўдні Беларусі ў чацвер пройдуць невялікія дажджы
Прагноз надвор'я на 9 кастрычніка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.