Пра палітвязняў, “Дублін” і “замарозку” міжнароднай абароны — эфір

Ганна Маціеўская / Еўрарадыё
У Польшчы, як і ў шэрагу іншых краін Еўрасаюза, змяняецца міграцыйнае заканадаўства. І не на карысць мігрантаў, звычайна. Так, прэзідэнт Караль Наўроцкі прапануе павялічыць тэрмін атрымання грамадзянства да 15 гадоў. Адначасова, беларусы трапілі пад абмежаванне, якое першапачаткова датычыцца ўкраінцаў: тэрмін разгляду іх зваротаў па міжнародную абарону замарозілі да 4 сакавіка 2026 года. І магчыма, гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, якія нас чакаюць.
Калі абмежаванне скіраванае адносна ўкраінцаў, чаму пад яго дзеянне і замарозку тэрмінаў разгляду па міжнароднай абароне аўтаматычна трапляюць і беларусы і што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць? Што чуваць адносна непрымянення Дублінскага рэгламенту Польшчай у дачыненні да беларускіх палітвязняў? Ці стане даўжэйшым шлях да польскага грамадзянства для беларусаў і як яго скараціць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.