Італія, Балгарыя, Мальта і Бельгія не хочуць размарожваць расійскія актывы

Члены Еўразвязу ніяк не могуць прыйсці да агульнага рашэння па фінансавай падтрымцы Украіны

Члены Еўразвязу ніяк не могуць прыйсці да агульнага рашэння па фінансавай падтрымцы Украіны / LookByMedia

Італія, Балгарыя і Мальта далучыліся да Бельгіі ў закліках да Еўракамісіі і Савета ЕС шукаць альтэрнатыўныя схемы фінансавання Украіны замест выкарыстання замарожаных расійскіх актываў. У сумеснай заяве краіны падтрымалі бестэрміновую замарозку актываў, падкрэсліўшы, што гэта не павінна аўтаматычна азначаць іх пераразмеркаванне на ваенныя патрэбы Кіева.

Чатыры дзяржавы заклікалі распрацаваць фінансавыя рашэнні з прадказальнымі параметрамі і меншы рызыкамі, напрыклад праз крэдытную лінію ЕС або прамежкавыя меры. Падтрымка Італіі, адной з вядучых краін ЕС, ставіць пад сумнеў магчымасць хуткага ўзгаднення ідэі «рэпарацыйнага крэдыту» на саміце 18–19 снежня.

Замарожаныя актывы расійскага Цэнтрабанка ў Еўропе абмяркоўваюцца як крыніца фінансавання Украіны з пачатку вайны ў 2022 годзе. Еўракамісія прапанавала прадставіць Украіне крэдыт на 210 млрд еўра з наступным кампенсацыйным пагашэннем пасля заканчэння вайны, аднак Бельгія і падтрымалі яе краіны выступаюць супраць гэтай схемы з-за юрыдычных і фінансавых рызык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.