У Мінэканомікі назвалі свае прычыны разгону інфляцыі

Крама, ілюстрацыйнае фота
Павышэнне рэгуляваных тарыфаў і рост цэн на імпартныя тавары прывялі да росту інфляцыі ў Беларусі. Такі каментар апублікавала Міністэрства эканомікі
"Гадавая інфляцыя некалькі паскорылася і ў красавіку склала 6,5%. Гэта звязана з прынятымі рашэннямі па павышэнні рэгуляваных цэн (тарыфаў), а таксама з ростам цэн на некаторыя пазіцыі тавараў, пераважна імпартаваныя", — заявілі ў ведамстве.
Верагодна, гэта стала рэакцыяй на аналітыку Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Расійскія эксперты ў заявілі, што цэны ў Беларусі растуць з такіх прычынаў, як адмена дзяржрэгулявання на кошты некаторых тавараў, аслабленне беларускага рубля да расійскага і сезоннае змяненне цэн на гародніну і садавіну.
Дзяржрэгуляванне было ўведзенае ў кастрычніку 2022-га, а ў красавіку 2025-га са спісу быў выкраслены шэраг пазіцый.
На 2025 год афіцыйны Мінск плануе ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні да 5%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.