У Мазыры затрымалі мужчыну, які спрабаваў згвалціць школьніцу
Распачатая крымінальная справа, зламысніку пагражае працяглы тэрмін зняволення.
У Мазыры затрымалі 29-гадовага мужчыну, які спрабаваў абрабаваць і згвалціць школьніцу. Здарэнне адбылося яшчэ ў пачатку красавіка. 17-гадовая дзяўчына вярталася дахаты, калі на адным з прыпынкаў у раёне станцыі "Мазыр" да яе падышоў малады мужчына і пагрозамі прымусіў пайсці ў бок лесапаласы. Ён завязаў школьніцы шалікам вочы, адабраў у яе срэбны ланцужок, мабільны тэлефон і стаў патрабаваць грошы.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, калі ў сумцы грошай не знайшлося, зламыснік збіраўся згвалціць дзяўчыну. Але, калі яна стала з ім размаўляць, спалохаўся і ўцёк. Яго затрымалі праз два месяцы. Раней мужчына трапляў за краты і быў асуджаны за рабаванне і згвалтаванне. Па фактах рабавання і гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару была распачатая крымінальная справа, зламысніку пагражае працяглы тэрмін зняволення.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru