У Мазырскім раёне пенсіянерка збіла суседку, якая не вярнула пазыку

Супраць пенсіянеркі з вёскі Слабада Мазырскага раёна распачатая крымінальная справа па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яна збіла сваю суседку — таксама пенсіянерку, якая своечасова не вярнула пазыку.

Як паведаміў тэлеканал “Мазыр”, пацярпелая папрасіла ў суседкі прадукты харчавання на суму каля мільёна рублёў. Падазраваная прыйшла, каб вярнуць грошы, а не атрымаўшы іх, пачала біць суседку рукамі і нагамі, пасля ж ударыла галавой аб стол. Пацярпелая атрымала ўнутрычарапную гематому.

Некалькі гадоў таму падазраваную прыгаварылі да абмежавання волі за збіццё той жа жанчыны паводле таго ж самага матыву.

Ілюстратыўнае фота з сайта zanoza-news.com