У маскоўскім заапарку памёр 35-гадовы беларус — укусіла змяя

Змей прывезлі ў Паўднёвай Афрыкі

Змей прывезлі ў Паўднёвай Афрыкі / wikipedia.org

У маскоўскім заапарку памёр 35-гадовы беларус Сяргей Якунін. Яго ўкусіла змяя, піша mk.ru.

Мужчына працаваў заатэхнікам. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай у чацвер пры кармленні змей. У нейкі момант адна з іх укусіла яго за палец.

У заапарк выклікалі "хуткую", але выратаваць Якуніна не змаглі. Вядома, што нядаўна з Паўднёвай Афрыкі прывезлі тры дзясяткі змей. Укус некаторых з іх (напрыклад, каралавага аспіда) лічыцца смяротна небяспечным.

Сяргей Якунін — ураджэнец Беларусі. Ён — выпускнік зааінжынернага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, вучыўся на кафедры ветэрынараіі і біятэхналогіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.