У Малайзіі загінулі 6 дайвераў, якія спрабавалі выратаваць падлетка
У Малайзіі загінулі 6 дайвераў, якія спрабавалі выратаваць падлетка. У сераду супрацоўнікі малазійскай службы ратавання шукалі 17-гадовага хлопца, які ўпаў у вадаём, што ўтварыўся пасля затаплення кар'ера. Падлетак там вудзіў рыбу разам з сябрамі, а пасля знік. Мясцовыя ўлады заявілі, што дайверы трапілі ў вір, з-за моцнай плыні яны страцілі частку свайго абсталявання і не змаглі ўсплыць. Калі калегі дасталі целы з вады, рэанімаваць дайвераў ужо не ўдалося, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
4 кастрычніка пошукі хлопца аднавіліся.