У Маладзечне злодзей скраў таксоўку, а пасля вырашыў здацца

31-гадовы жыхар Маладзечна каля начнога клуба скраў таксоўку, з якой выйшаў кіроўца (ён падсеў у суседні аўтамабіль, каб паразмаўляць са знаёмым).


Як паведамляе "Рэгіянальная газета", неўзабаве злодзей перадумаў, ён патэлефанаваў маці таксіста і сказаў, дзе будзе чакаць яго, каб вярнуць аўтамабіль. Мужчыну затрымала міліцыя, яму пагражае да 5 гадоў зняволення.