У Магілёве сутыкнуліся маршрутныя аўтобусы
На месцы аварыі / t.me/uvdmogilev/
Раніцай 26 жніўня ў Магілёве на скрыжаванні праспекта Міра і вуліцы Каралёва сутыкнуліся два маршрутныя аўтобусы. Як паведамляе мясцовая міліцыя, адзін з аўтобусаў спыніўся на забараняльны сігнал святлафора, а 58-гадовы кіроўца іншага аўтобуса, які рухаўся ў спадарожным кірунку ззаду, дапусціў з ім сутыкненне.
Чатырох пасажыраў завезлі ў бальніцу для агляду. Аўтобусы атрымалі механічныя пашкоджанні.